У Віцебску адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў гонар 80-годдзя Віцебскай вобласці. Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту Мікалай Шарснёў заявіў, што сёлета абласныя ўлады асабліва возьмуцца, у прыватнасці, за Балбасава:
Штогод мы адкрываем новыя аб'екты аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту. Асаблівая ўвага надаецца малым гарадам і пасёлкам, стварэнню ў іх спрыяльных умоў для жыцця. Населены пункт Копысь стаў эталонам падобных пераўтварэнняў. І ў далейшым мы будзем штогод па гэтым прыкладзе ўладкоўваць яшчэ па два пасёлкі. У цяперашнім пераўтварэнні чакаюць Езярышча (Гарадоцкі раён) і Балбасава (Аршанскі раён).
Пасёлак Копысь аднаўляўся па асабістым распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі. Менавіта ён і назваў лічбу ў два пасёлкі кожнай вобласці, якія будуць аднаўляцца штогод. Так, паводле Лукашэнкі, "замкнецца вертыкаль аднаўлення краіны".