Запрашаем нашых чытачоў выказвацца на дадзеную тэму як шляхам галасавання ў апытанні, так і праз каментары да дадзенага артыкулу.
Сярод варыянтаў адказу 4 кіраўніка Аршанскага гарвыканкаму розных часоў. Стартавы час - атрыманне нашай Рэспублікай незалежнасці.
Храналагічна першым старшынём выканкаму быў Уладзімір Навацкі, які кіраваў горадам з 1990 па 1997 гады. На яго час прыйшліся самыя важныя змены ў краіне - атрыманне незалежнасці, развал савецкай эканамічнай сістэмы, пратэсты рабочых.
З 1997 па 2003 гады горадам кіраваў Валянцін Майсеюк. Архітэктар па спецыяльнасці на пасаду мэра ён перайшоў з пасады галоўнага архітэктара горада.
Валерый Шабадалаў кіраваў з 2003 па 2008 на яго час прыйшоўся пачатак падрыхтоўкі да "Дажынак" з усімі яго праблемамі.
І апошні на сёняшні дзень кіраўнік горада - Мікалай Лісоўскі. З Лісоўскім звязана сканчэнне "Дажыначнай эпапеі" і аб'яднанне горада і раёна ў адну адміністратыўную адзінку.
Запрашаем выказваць вашае меркаванне!