Хаця агітацыйная кампанія за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў ужо падыходзіць да сканчэння, вялікай актыўнасці кандыдаты не праяўляюць. Так, магчымасцю правесці агітацыйныя пікеты да гэтае пары скарыстаўся толькі адзін кандыдатаў - Алена Кучынская, якая ідзе на выбары як дэмакратычная алтэрнатыва па акрузе раёнаў Задняпроўя і Флёрава.
Агітаваць за даволі вядомага ў мясцовых жыхароў чалавека вялікага сэнсу не мае, палічыла каманда кандыдаткі, і таму пікет сумясцілі са зборам подпісаў за важныя для раёну справы. Удзельнікі пікету, які прайшоў 7 лютага каля прыпынку Дом быта збіралі подпісы за стварэнне ў мікрараёне Флёрава пляцоўкі для выгула сабакаў. А пікет па вуліцы Магілёўскай, у той жа дзень, збіраў подпісы за ўстаноўку ў Задняпроўі банкамата, якога, аказваецца, у такім вялікім раёне няма.