Алена Кучынская, якая балатуецца ў абласны і раённы Саветы дэпутатаў яшчэ да абвяшчэння выбараў займалася вырашэннем праблемаў свайго мікрараёна Флёрава. У прыватнасці, яна змагла дамагчыся рамонту пешаходнай зоны вуліцы Гомельская. Астатняя кампанія кандыдату таксама праходзіць у тым рэчышчы. Напрыклад, агітацыйныя пікеты былі выкарстаны для збору подпісаў за ўстаноўку банкамата і стварэнне пляцоўкі для выгула сабакаў.
На днях кандыдатка дасягнула яшчэ аднаго поспеху. Справа ў тым, што не так даўно з тэрыторыі 20-ай школе была перанесена частка каналізацыі. У выніку люк аказаўся ў двары дома №11. Ён стварыў новыя нязручнасці для жыхароў гэтага дома - каналізацыйны люк моцна і непрыемна пахнуў ды шумеў. Чарговы раз кандыдатка і яе давераныя асобы пачалі збор подпісаў за вырашэнне праблемы. Вынік аказаўся хуткі і якасны - камунальшчыкі акрамя таго, што адрамантавалі люк - цяпер ён і не пахне і не шуміць, у доме яшчэ і патруцілі пацукоў, паставілі дом у чаргу на ўцяпленне і фарбаванне. Для таго, каб распавесці пра зробленую работу, прыехалі і камунальшчыкі, і санстанцыя, і вадаканал - атрымалася цэлая сустрэча кандыдата, чыноўнікаў і выбаршчыкаў. Цікава, што менавіта пад час сустрэчы была выяўлена яшчэ адна праблема - цеч у падвале, якая тут да была выпраўлена.