Датэрміновае галасаванне ўжо выклікае першыя пытанні. Па ўсей краіне ў дзяржаўных СМІ чыноўнікі рапартуюць пра колькасць прагаласаваўшых датэрмінова. Дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БелТА, нават, апублікавала артыкул пра тое як радасна і масава ідуць на выбары аршанскія навучэнцы. Пры гэтым у назіральнікаў за выбарамі ад дэмакратычных арганізацый ужо зараз лічбы яўкі выклікаюць пытанні.
Адна з задачаў назіральнікаў - лічыць колькасць прагаласаваўшых. Звычайна лічбы прагаласаваўшых па падліках назіральнікаў і лічбы выбарчых камісіяў або супадаюць дакладна, або разыходзяцца на нязначную колькасць. Праўда, у дзень галасавання рэдкія выбары абыходзяцца без таго каб лічбы камісіі былі вышэй, чым лічбы назіральнікаў. Але на датэрміновым галасаванні тое каб разыходзіліся дадзеныя - не частая з'ява.
Але на гэтых выбарах ужо зараз яўка выбаршчыкаў стала спрэчкай паміж назіральнікамі і камісіямі. Першыя два дні датэрміновага галасавання (аўторак і серада) лічбы адрозніваліся не прынцыпова аркамя участкаў у школе №5 і ўчастку на лясгасе, а ў пятніцу пачаліся пытанні. Так, на ўчастку №14, які знаходзіцца ў школе №8 назіральнікі налічылі 37 прагаласаваўшых у пятніцу, а па пратаколу камісіі атрымалася 51 чалавек. На ўчастку № 16 у СШ №5 назіральнікі налічылі 125 прагаласаваўшых, а камісія налічыла 276. На ўчастку №35 у ЖЭУ №4 (Дом быта на Флёрава) прагаласавала па падліку назіральнікаў 60 чалавек, а па падліках камісіі 189. На лясгасе - участак № 36 - назіральнікі налічылі 70 чалавек, а камісія 136.
Яшчэ цікавей сітуацыя ў СШ №20 дзе знаходзіцца два ўчасткі для галасавання. Тут на ўчастку № 28 колькасць прагаласаваўшых у пятніцу ў назіральнікаў і камісіі супала цалкам - 91 і 91. А на ўчастку №29 разыйшлася. У назіральнікаў - 72, у камісіі - 103. Хаця галасуюць жыхары аднаг і таго ж раёну.