Ужо ў чацьвер у назіральнікаў, якія падлічвалі колькасць прагаласаваўшых лічбы перасталі супадаць з дадзенымі камісяў, пра што мы пісалі раней. Назіральнікі лічыўшы "па галавах" атрымалі значна меньшыя лічбы яўкі чым тыя лічбы якія зафіксавалі шэраг выбарчых камісій. У звязку з тым, што на тых участках дзе былі назіральнікі, яшчэ і не апячатваліся пакоі ў якіх захоўваліся ўрны назіральнікі могуць лічыць, што бюлетэні былі падмененыя і менавіта для таго, каб падмяніць як мага больш бюлетэняў і "накручвалася яўка". Там дзе назіральнікі вялі падлік пастаянна колькасць прагаласаўвашых датэрмінова вялікая, але не крытычная. Там жа дзе назіральнікі не прыстнічалі на працягу ўсіх дзён галасавання даходзіць да неверагоднях лічбаў. Так, на ўчастку №8 у СШ №3 з 1931 выбаршчыка датэрмінова прагаласавал больш за палову - 1.185 чалавек, на ўчастку №10 у былым ПТВ №110 з 1697 выбаршчыкаў, прагаласавала 902 чалавекі і г.д.
Таксама назіральнікі адзначалі вялікую колькасць запісаўшыхся для галасавання па месцы жыхарства. У гэтым відзе галасавання урны таксама ў большасці выпадкаў застаюцца безкантрольныя і падмена бюлетэняў вельмі верагодная. Закон не ставіць жорсткіх абмежаванняў па прычынах галасавання на даму, для каго каб да цябе прыехалі са скрыняй і бюлетэнем трэба толькі, каб чалавек сам, або хто-небудзь іншы звярнуўся за гэтым у камісію. Як адзначаюць назіральнікі, часцей за ўсё звярталіся па дабаўленне выбаршчыка ў спіс для хатняга галасавання не самі выбаршчыкі і не іх суседзі-родзічы, а сябры камісіяў, якія масава запісвалі ў такі спіс людзей без удакладнення ці хоча чалавек быць у ім. Аддсюль і зафіксаваныя выпадкі калі да хаты да чалавека прыходзяць сбры камісіі, а ён галасаваць і ўвогуле не збіраўся. Такі выпадак ужо зафіксаваны па вуліцы Караткевіча, участак №3. Трапляліся такія выпадкі і на іншых участках, але пакуль яны пісьмова не аформлены, спіс такіх участкаў мы не падаем.
Цікавы выпадак адбыўся на ўчастку №16 у СШ №5 дзе назіральніку дазволілі паехаць разам з сябрамі камісіі на галасаванне на даму. Сябры камісіі атрымалі на рукі 100 бюлетэняў, але прагаласаваць пагадзілася толькі 14 чалавек. Многія таксама казалі, што не выклікалі "галасавальшчыкаў", або зусім галасаваць не хочуць. У выніку з 14 бюлетэнямі сябры камісіі, пракатаўшыся 2 гадзіны, і прыехалі назад на ўчастак. Пры тым, што іншыя сябры камісіі паехалі без кантролю з боку дэмакратычных назіральнікаў і за тры гадзіны, атрымаўшы 200 бюлетэняў на рукі, забілі скрыню для галасавання бітком. Калі назіральнік папрасіўся яшчэ раз паехаць на выяздное галасаванне яго, канешне, не ўзялі.
Больш за тое, у абед гэтага назіральніка камісія выдаліла з участка.
Цікавыя лічбы выяўляюцца і на ўчастку, які знаходзіцца ў СШ №8. Тут па падліках дэмакратаў па стане на 13-55 18 лютага прагалсавала 130 чалавек, а ў спісах для датэрміновага галасавання ўнесена ўжо 265 чалавек.