Гэтыя мясцовыя выбары, хаця іх узровень самы нізкі, па напружанні паміж выбарчымі камісіямі і назіральнікамі сталі, магчыма, самымі складанымі за апошнія гады. У Оршы назіральнікі зафіксавалі завышэнне яўкі, неапячатаныя памяшканні для захоўвання скрыняў датэрміновага галасавання, неабгрунтаванае ўключэнне выбаршчыкаў у спісы галасавання па месцы жыхарства і г.д. Але самае галоўнае - непразрысты падлік галасоў, які ў Беларусі практыкуецца на ўсіх выбарах. Але ў дадзеным выпадку выбарчыя камісіі не толькі не зразумела як падлічвалі бюлетэні, але і не далі назіральнікам падыйсці да сталоў, каб бачыць падлік хоць як-небудзь - на большасці ўчасткаў назіральнікам, нават, не далі падняцца з месца.
Што пры такіх умовах можа бачыць назіральнік можна пабачыць на гэтым фотаздымку з выбарчага ўчастка №29 у СШ №20.