Напрыканцы мінулага месяца дзяржаўная інфармацыйная агенцыя "БелТА" паведаміла пра тое, што Індзія гатова далучыцца да стварэння лагістычнага цэнтру ў Балбасава. У пачатку месяца прайшла сустрэча паміж амбасадарам Індыі і дэпутатам верхняй палаты парламента Сяргеем Рахманавым на якой абмяркоўваліся дэталі ўдзелу індыйцаў у гэтым праэкце.
Як паведамляе тая ж самая агенцыя БелТА, беларускі бок выказаў зацікаўленасць у тым, каб Індыя стварыла ў Балабасава буйны інвестыцыйны кластэр у галіне фармацэўтыкі, машынабудаўніцтва, тэкстыльнай прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Але пакуль пытанне ў пошуку непасрэдных інвестараў сярод бізнэса гэтай азіяцкай краіны.