09:00

-0

5 м/с

1001 гПа

12:00

+1

6 м/с

1000 гПа

15:00

+1

5 м/с

998 гПа

18:00

+4

6 м/с

997 гПа

21:00

+5

7 м/с

996 гПа

Рэгіён, Эканоміка

У Балбасава зноў праблемы

22.03.2018 19:21

3457 праглядаў, 7 каментароў

Аршанскі авіярамонтны завод зноў можа стаць дзяржаўным

Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы паведаміў партал tut.by. Аўтары партала гавораць, што Ўкраінскае прадпрыемства Мотор Січ, якому належыць каля 60% акцый завода практычна ўжо адмовілася ад кіравання прадпрыемствам. Звязана гэта з шэрага праблемаў: канфлікт Расіі і Украіны заблакаваў для прадпрыемства заказы з РФ, а менавіта на іх заказы прадпрыемства і разлічвала. Раней Мотар Січ забяспечваў 80% патрэбаў расійскай авіяцыі ў верталётных рухавіках. Па-другое, ва Ўкраіне ў кампаніі пачаліся праблемы з-за продажу акцыяў аднаго з прадпрыемстваў кітайцам. Сёння па гэтай справе вядзецца следства і Вячаслаў Багуслаеў (украінскі алігарх, які валодае Мотар Січ) можа пазбавіцца і значнай часткі Украінскага бізнэса. У такой сітуацыі кампаніі стала не да Балбасаўскіх праблемаў. 12 мільёнаў даляраў, якія Мотар Січ планаваў укласці ў развіццё завода і інфраструктуры мястэчка так і не змаглі дайсці да Аршаншчыны, а гэта значыць не выкананне інвестыцыйных планаў. Па такой прычыне ў Беларусі дзяржава адбірала і больш паспяховыя прадпрыемствы. Праўда, калі авіярамонтны завод зноў вернецца ва ўласнасць дзяржавы, сумніўна, што сітуацыя стане лепшай. Дзяржава ўжо кіравала заводам і ён прыйшоў у той стан, што яго і давялося прадаваць.

Афіцыйныя крыніцы пакуль адмовіліся каментаваць журналістам гэтую сітуацыю.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У Балбасава зноў праблемы

Аршанскі авіярамонтны завод зноў можа стаць дзяржаўным

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение