Раней мы ўжо паведамлялі, што ў цягніку на станцыі Талачын быў затрыманы кіраўнік аршанскага аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Яўгена Анішчанка. Па нашай інфармацыі, яго знялі з цягніка, даставілі ў Талачынскую міліцыю і пасля складання пратакола выпусцілі. Але ў Оршы яго затрымалі яшчэ раз. Працягваем адсочваць сітуацыю.
Пазней стала вядома пра затрыманне дубровенскай актывісткі АГП Наталлі Стрэльчанкавай. Сваё затрыманне міліцыяй яна паспела выкласці ў інтэрнэт.
Каля 13 гадзін стала вядома пра яшчэ адно затрыманне. У цэнтры горада міліцыя затрымала актывсіта з Барані Генадзя Шэпелева.