15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-2

3 м/с

1004 гПа

21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

5 м/с

1006 гПа

Рэгіён, Палітыка

Аблава ў Дуброўна (відэа)

26.03.2018 07:00

4730 праглядаў, 5 каментароў

Траіх дэмакратычных актывістаў затрымалі ў Дуброўна. Раніцай суд

Звычайна спакойны райцэнтар 25-га сакавіка нарадзіў палітычны скандал - у Дуброўна была затрыманая, здаецца, найбольшая колькасць актывістаў сярод гарадоў. За выключэннем, канешне, сталіцы.

Хапун пачаўся з самай раніцы. Так, актывіст аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Чэмурака калі разам з жонкай на машыне выязжаў на цягнік да Мінску быў спынены машынай ДАІ, якая ўключыла мігалкі. Былі затрыманыя Міхаіл Чэмурака і яго жонка, але жонка была адразу адпушчана, а Міхаіла пасадзілі ў машыну і павезлі ў РАУС. Працэс затрымання і дастаўку яго ў міліцыю Міхаіл зняў на відэа. Відэа атрымалася даволі вясёлым - затрыманы троліць міліцыянтаў за тое, што ў машыне ДАІ не працуе рамень бяспекі і за некаторыя яшчэ рэчы.

У РАУС Міхаілу распавялі, што ён сведка па справе, якую міліцыя завяла ў сувязі з заявай аднаго з чыноўнікаў Дубровенскага райвыканкаму (магчыма ўжо былога чыноўніка). Чыноўнік, быццам напісаў заяву, што на старонцы Міхаіла Чэмурака ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" нехта зняважыў яго гонар і годнасць. Напрацягу 6 гадзін (з перакурамі на якія хадзілі міліцыянты) ў актывіста бралі тлумачэнні. Міліцыянты прагледзелі ўсю старонку "Аднакласнікаў" з моманту яе стварэння, напісалі пратакол апытання на 9 старонак і ў выніку ў прыватнай размове прызналіся, што проста цягнулі час.

На дзеянні міліцыянтаў ужо напісана скарга, якую не адразу прынялі, спасылаючыся, што ў выходны дзень няма адказнага афіцэра.

Горш сітуацыя атрымалася з Наталляй Стрэльчанка. Яе затрымалі а 6 раніцы. Працэс самога затрымання яна паспела выкласці ў фэйсбук прамой трансляцыяй. І потым напрацягу цэлага дня пра яе не было аніякіх звестак. На дадзены момант Наталля адна гадуе двух непаўнагадовых дзяцей - муж пасля канфлікту з дубровенскімі чыноўнікамі з'ехаў у палітычную эміграцыю. Пры гэтым, нават, каб паведаміць дзецям дзе іх маці, міліцыянты не давалі аніякай інфармацыі. Толькі звярнуўшыся ў абласную міліцыю, актывісты АГП даведаліся, што Наталля змешчана пад варту і ноч была ў Аршанскім ізалятары часовага ўтрымання. Яе абвінавачваюць у супраціве супрацоўнікам міліцыі. Суд над Наталляй Стрэльчанка распачнецца каля 10-00 у Дубровенскім суддзе.

На відэа: затрыманне Міхаіла Чэмуракі

Відэа затрымання Наталлі Стрэльчанкавай можна пабачыць па гэтай спасылцы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аблава ў Дуброўна (відэа)

Траіх дэмакратычных актывістаў затрымалі ў Дуброўна. Раніцай суд

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение