Таварыскі паядынак з расейскім клубам “Лукі-Энергія” з Вялікіх Лук скончыўся для “Оршы” мінімальным пройгрышам. Аршанцы саступілі 0:1, прапусціўшы мяч на 55-й хвіліне. Гэта быў другі матч з іншаземнымі клубамі для “Оршы” за некалькі апошніх гадоў. Раней аршанцы сустракаліся з адным з аматарскіх клубаў Смаленску.
“Орша”: Камінскі, Кітаёў (Суздальцаў, 85), Хіжняк, Казакоў, Быкаў, Смунёў, Барадзін, Русак (Кравецкі, 73), Кабачэўскі, Знак (Шчуканцоў, 80), Калінін (Юрасаў, 84).
Ужо 6-га красавіка “Орша” пачне чэмпіянат Беларусі ў І лізе. Сіня-белыя адправяцца ў Гомель, дзе іх супернікамі стануць футбалісты мясцовага “Лакаматыва”.