09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Спорт

Пачатак у Хойніках

04.04.2018 09:19

2683 прагляду, 7 каментароў

Футбольны клуб “Орша” пачне новы сезон у Хойніках (+ поўны каляндар матчаў клуба).

Чэмпіянат-2018 аршанская каманда зноў правядзе ў Першай лізе, дзе яе супернікамі стануць 15 клубаў. Беларуская федэрацыя футбола аказалася няздольнай сабраць цотную колькасць каманд пасля таго, як менскае “Тарпеда” было дапушчанае ў Вышэйшую лігу замест “Крумкачоў”. У выніку кожны тур адна з каманд будзе прапускаць. Для “Оршы” такімі турамі стануць 12-ты і 27-мы.

“Орша” пачала трэніроўкі перад новым сезонам 12-га лютага. Не сказаць, каб позна, але многія з супернікаў ужо трэніраваліся на той момант. У камандзе змяніўся трэнер, замест Юрыя Канаплёва і яго памочнікаў Васіля Дзятлава і Сяргея Чавідаева з камандай працуюць Вячаслаў Акшаеў і яго асістэнт Ігар Гасюта. Каманду ў міжсезонні пакінула большасць мінулагодняга саставу, у прыватнасці, лідэры каманды Аляксей Хадневіч, Дзмітрый Жданок і Валерый Мараў. Паводле непацверджанай інфармацыі, перад шэрагам футбалістаў і трэнераў у клуба засталіся запазычанасці па прэміяльных. Новы трэнер Акшаеў аб’явіў аб тым, што цяпер каманда будзе трэніравацца і жыць рэгулярна ў Оршы. Траіх гульцоў “Орша” ўзяла ў арэнду, гэта Дзмітрый Барадзін, Уладзіслаў Казакоў і Дзмітрый Іваноў, якія належаць “Гомелю”, “Дняпру” і “Тарпеда” (Менск) адпаведна. Брамнік Яўген Кандраценка прыйшоў з “Асіповічаў”, вярнуўся ў каманду і яшчэ адзін брамнік Вячаслаў Камінскі з менскага “Промня”, які сыходзіў ад “сіня-белых” да наваполацкага “Нафтана”, які цяпер стане супернікам аршанцаў па Першай лізе. Яшчэ ў “Оршы” з’явіліся Сямён Смунёў са Смаргоні, Яўген Калінін са “Слоніма” і яшчэ адзін менскі тарпедавец Яўген Лебедзеў.

Акрамя іх, у каманду вярнуўся ці прыйшоў шэраг аршанцаў — Ілля Шчуканцоў, Раман Малафееў, Дзмітрый Суздальцаў, Андрэй Раманаў і іншыя.

Першы матч у сезоне “сіня-белыя” правядуць 6-га красавіка ў Хойніках на стадыёне СДзЮШАР супраць гомельскага “Лакаматыва”. Пачатак а 15:00.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пачатак у Хойніках

Футбольны клуб “Орша” пачне новы сезон у Хойніках (+ поўны каляндар матчаў клуба).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение