У першым туры нашы футбалісты сустракаліся з гомельскім «Лакаматывам» у гасцях. Але не ў Гомелі, а ў Хойніках. У Гомелі поле аказалася непадрыхтаваным, таму матч перанеслі на перыферыю на стадыён, які адпавядае высокім патрабаванням поля.
«Орша»: Камінскі, Казакоў, Быкаў, Русак (Іваноў, 77),Знак, Смунёў, Кітаёў (Казлоў, 33), Кабачэўскі (Шчуканцоў, 83), Хіжняк, Калінін, Барадзін.
Лёс сустрэчы вырашылі два дакладныя стрэлы Уладзіслава Знака, на 41-й і 46-й хвілінах. «Орша» перамагла 2:0 і пакуль займае першае месца ў турнірнай табліцы. На наступных выходных, а менавіта 14 красавіка, сіня-белыя правядуць першы хатні матч, у суперніках будзе «Смаргонь».