Сваю апошнюю, як выяўляецца, гонку Далідовіч правёў у Ханты-Мансійску на Югорскім марафоне. П`едэстал занялі расейскія гоншчыкі, у тым ліку Аляксандр Лягкоў, з якім аршанец спаборнічаў на Алімпіядзе ў Сочы ў 2014-м. Беларус быў на дыстанцыі ў 50 кіламетраў 4-м.
Па заканчэнні гонкі Сяргей напісаў у сацыяльных сетках: Яшчэ адна гонка завершана – прыехаў чацвёртым. Дакладней, прафесійная кар’ера закончана. Прыемна завяршыць у такой кампаніі моцных спартсменаў. Эмоцый пакуль няма, але прыйдуць потым.
За сваю кар`еру Сяргей Далідовіч прыняў удзел у 7 Алімпійскіх гульнях і ў 12 чэмпіянатах свету.