6-га красавіка для ФК «Орша» пачаўся новы чэмпіянат у Першай лізе беларускага футболу. Ужо 14-га красавіка аршанцы павінны былі прымаць на сваім полі на Гарадскім стадыёне «Смаргонь». Аднак матч перанесены ў Смаргонь з-за таго, што аршанскі стадыён пакуль не гатовы прымаць матчы. Гульня адбудзецца ў Смаргоні на стадыёне ДзЮСШ па вуліцы Ветэранаў, 9. Пачатак а 17:00.
Нагадаем, што і ў першым туры аршанцы гулялі не на стадыёне, які меў прыняць сустрэчу. Гульня адбылася не ў Гомелі, родным для «Лакаматыва» - суперніка па першым туры, – а ў Хойніках. Шэраг беларускіх стадыёнаў з-за ўмоў надвор`я яшчэ не гатовы прымаць афіцыйныя матчы.