З-за негатоўнасці свайго поля аршанцы вымушаныя былі ехаць у госці да «Смаргоні», на яе поле быў перанесены матч 2-га туру. Аднак гэта не стала праблемай для каманды Вячаслава Акшаева. Сіня-белыя дзейнічалі ў Смаргоні ўпэўнена і здабылі перамогу. Але пачаўся матч з непрыемнасцяў. Асноўны брамнік Вячаслаў Камінскі атрымаў траўму, пашкодзіўшы палец. Яго вымушана замянілі на Яўгена Кандраценку ўжо на 12-й хвіліне. Так адбыўся дэбют апошняга за наш клуб у афіцыйных матчах, раней Яўген выступаў за «Асіповічы».
На першай кампенсаванай да першага тайму хвіліне Аляксей Казарын удала замкнуў падачу з фланга, аршанцы павялі. У пачатку другога тайму Уладзіслаў Знак падвоіў лік на табло прыгожым ударам. На 62-й хвіліне арбітр прызначыў пенальці ў браму «Оршы», і Цішко рэалізаваў яго – 1:2. Большага смаргонцам зрабіць не здалося, як і аршанцам павялічыць адрыў. Перамога «Оршы» 2:1 і наша каманда разам з «Лідай» узначальвае турнірную табліцу. Толькі два клубы выйгралі абодва матчы на старце.
«Орша» выступала ў такім саставе: Камінскі (Кандраценка, 12), Казарын, Быкаў, Русак, Знак (Кітаёў, 80), Смунёў, Кабачэўскі (Іваноў, 80), Хіжняк, Казлоў, Калінін (Шчуканцоў, 90+4), Барадзін.