Працягваецца баскетбольны сезон для аршанскага «Сяргеева В». «Транспартнікі» прабіліся ў «фінал чатырох» і пазмагаюцца за ўзнагароды Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. У 1-м раўндзе плэй-оф «Сяргееў В» перамог магілёўскі клуб «Быкі». Прычым калі ў першым матчы праблемы з саставам былі ў «Быкоў», дык у другім матчы ў аршанцаў. На матч яны змаглі заявіць толькі 6 гульцоў. Аднак гэта не перашкодзіла ўрэшце здабыць перамогу 69:50 (25-11, 20-13, 12-16, 12-10).
Лепшым гульцоў аршанцаў у матчы стаў Уладзіслаў Тайнікоў (23 пункты + 8 падбораў + 1 перадача + 1 перахоп).
«Сяргееў В» выйграў серыю з лікам 2:0, а ў паўфінале, якім і стартуе «Фінал чатырох», згуляе з віцебскім «Фондам», якому ўдалося таксама з лікам 2:0 у серыі прайсці ў 1-м раўндзе «Акадэмспорт».