У пачатку новага чэмпіянату «Орша» згуляла два выязныя матчы ў Хойніках і Смаргоні, і абодва выйграла. 2:0 у гомельскага «Лакаматыва», 2:1 у «Смаргоні». Аршанцы знаходзяцца ўверсе табліцы разам з «Лідай», толькі два клубы на дадзены момант маюць па 6 пунктаў.
У 3-м туры аршанцаў чакае выезд у Слонім, дзе сіня-белыя сустрэнуцца з мясцовай камандай, якая займае пакуль 12-ты радок, маючы 1 бал. Летась каманды атрымалі выязныя перамогі адно над адным. Спачатку жоўта-сінія перамаглі ў Оршы 2:1, на што аршанцы адказалі разгромам слонімцаў на іх полі 4:1. Агулам паміж сабой каманды правялі 19 матчаў, у 6 выйграла «Орша», у 11 «Слонім», яшчэ 2 матчы завяршыліся ўнічыю. Аршанцы прайграюць па розніцы мячоў у гэтых матчах 19-35.
Гульня 3-га туру Першай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе паміж «Слонімам» і «Оршай» адбудзецца 21-га красавіка на стадыёне «Юнацтва» і пачнецца а 16-й гадзіне.