У 3-м туры Першай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе футбольны клуб “Орша” гуляў у Слоніме супраць мясцовага аднаіменнага клуба. Гульня не задалася з самага пачатку, ужо на 7-й хвіліне футбаліст слонімцаў Касцючык адкрыў лік. Па матчы аршанцы мелі некалькі галявых момантаў, аднак рэалізаваць ні адзін з іх не змаглі. А на 88-й хвіліне абаронца “Оршы” заплёў суперніку ногі, у выніку чаго ўдар таго не атрымаўся і суддзя прызначыў пенальці. Да мяча падышоў Дзярнейка і прабіў у штангу. Але на 3-й кампенсаванай да матчу хвіліне гэты ж футбаліст выправіўся за свой промах і падвоіў лік, скарыстаўшыся памылкай абароны сіня-белых. Перамога “Слоніма” 2:0.
Орша: Гудзенка — Казарын, Быкаў, Русак (Кравецкі, 81), Знак (Кітаёў, 86), Смунёў, Кабачэўскі (Іваноў, 75), Хіжняк, Казлоў, Калінін, Барадзін (Шчуканцоў, 69).
Пасля пройгрышу аршанцы апусціліся на 4-е месца ў турнірнай табліцы. Ужо на наступных выходных каманда Вячаслава Акшаева правядзе першы матч у Оршы, супернікам будзе пінскі клуб “Хваля”.
Фота “Газета Слонімская”.