Паядынак перадапошняга, 29-га туру чэмпіянату Беларусі па міні-футболе адбыўся ў аршанскім спартовым комплексе «Алімпіец». «Вітэн» змагаўся з берасцейскім «Аматарам» з ніжняе часткі турнірнай табліцы. Ужо на 2-й хвіліне Клачко, а на 6-й Лебедзеў зрабілі камфортны гандыкап 2:0. Звычайна, калі «Вітэн» забівае так хутка і не аднойчы, дык лёгка даводзіць паядынкі да перамогі. Але так было не ў гэты раз. Верагодна, чырвона-чорныя вырашылі ў нейкі момант зэканоміць сілы, за што неадкладна наступіла расплата.
Проста катастрафічнай для гаспадароў выдалася 11-я хвіліна. Спачатку Клачко зрэзаў мяч ва ўласную браму, затым дубль за паўхвіліны зрабіў Барысюк, і «Аматар» ужо вядзе 3:2. Невядома, як пайшла б сустрэча далей, калі б «энергетыкі» ў бліжэйшай атацы не зарабілі пенальці. Яго рэалізаваў Клачко, чым аднавіў парытэт. Прайшло яшчэ некалькі секундаў, і Сілівончык зноў выводзіць наперад «Вітэн». Сапраўдны міні-футбольны трылер! На заслону першага тайму Гусакоў павялічыў адрыў – 5:3.
У другой палове Чарніенка і ўсё той жа Гусакоў пераканаўчы давялі сілу «Вітэна» - выніковы лік 7:3.