Інфармацыя пра зацвярджэнне плану па стварэнні хакейнага клуба ў Оршы выклікала вялікі рэзананс сярод чытачоў нашага сайту. Хтосьці задаволены, што такая каманда будзе, хтосьці не супраць у будучыні, але цяпер паказвае на кепскі фінансавы стан горада, а хто і наогул выказваецца супраць падтрымкі хакею ў горадзе, бо ёсць і іншыя, менш затратныя віды, у якіх аршанцы даўно праяўляюць сябе, і грошы, якія пойдуць на хакей, не перашкодзілі б ім.
Каманда ў Оршы будзе сфармаваная на базе менскага «Юніёра». Цяпер стала вядома, хто будзе спонсарамі хакейнага клуба ў Оршы. Гэта Аршанскі раённы выканаўчы камітэт і Беларуская чыгунка.