Першыя тры матчы ў чэмпіянаце Першай лігі «Орша» правяла на выездзе, хатнім мусіў быць матч са «Смаргонню», але з-за негатовасці стадыёна сустрэча была перанесеная ў Смаргонь. У стартавых трох турах сіня-белыя набралі 6 пунктаў і ідуць на 4-м радку табліцы. У госці ў 4-тым туры да «Оршы» прыедзе пінская «Хваля», якая з 3 пунктамі займае 10-ю пазіцыю.
Летась матчы з пінчукамі атрымаліся для аршанцаў вельмі няўдалымі. На сваім полі «Орша» ў досыць слабым матчы саступіла 0:1, а ў гасцях была разгромленая 1:5.
Усяго паміж сабою каманды правялі 12 матчаў, прычым ніколі дагэтуль не гулялі ўнічыю. 8 паядынкаў выйграла «Хваля», 4 «Орша». Па розніцы мячоў яўная перавага на баку пінскага калектыва 25:16.
Матч «Орша» — «Хваля» пройдзе 28-га красавіка на Гарадскім стадыёне Оршы і пачнецца а 16:30.