Чарговая непрыемнасць з праваахоўнымі органамі напаткала украінскага алігарха Вячаслава Багуслаева. На дадзены момант пад пагрозай частка яго бізнэса ва Ўкраіне - украінскія правахоўнікі правяраюць законнасць яго вялікай здзелкі па куплі-продажы аднаго з заводаў. Але цяпер і ў Беларусі кампанія Багуслаева Мотар Січ патрапіла пад увагу пракуратуры.
Беларуская пракуратура правярае законнасць дзейнасці Мотар Січ у Балбасава. Па меркаванні пракуратуры украінская кампанія парушыла інвестыцыйную дамову (як у гаспадарчай, так і ў сацыяльнай частцы), а пры праверцы выявіліся і яшчэ некаторыя пытанні.