Футбалісты “Оршы” на пачатку чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе здабылі 3 перамогі і аднойчы прайгралі. Але “Энергетык”, які прыме аршанцаў у Менску на стадыёне РЦАП-БДУ, таксама стартаваў паспяхова. У іх 8 пунктаў супраць 9 у сіня-белых.
Раней каманды неаднаразова сустракаліся паміж сабой у чэмпіянатах краіны, здабылі адно проці другога па 5 вікторый і яшчэ 2 матчы скончыліся мірным зыходам. Па галах забітых перавага за “Оршай” 12:10.
Матч “Энергетык”-БДУ —“Орша” пройдзе ў Менску і пачнецца а 14:30. Гэта будзе матч, які адкрые праграму 5-га туру Першай лігі.