Плэй-оф пачаўся для “Вітэна” няўдала, каманда прайграла ў серыі пенальці магілёўскаму “Фортэ”, і таму не мае права на яшчэ адзін пройгрыш. Матч у “Алімпійцы” 3 траўня быў надзвычай драматычным і бадай самым цікавым сярод усіх чвэрцьфінальных, якія можна сабе ўявіць і прыкласці да параўнання. На 7-й хвіліне Кардоба вывеў аршанцаў наперад. З лікам 1:0 скончыўся першы тайм. У самым пачатку другой паловы Падалінскі забівае другі! За 13 хвілін да канца гулец “Фортэ” Батурын адыгрывае адзін мяч, а за 6 хвілін да канца Усц’янцаў робіць лік нічыйным. Праўда, праз некалькі секундаў Клачко зноў выводзіць “Вітэн” наперад 3:2!
Адлік часу няўмольна хіліццы да сірэны, але на пазнацы 39.56, гэта значыць, роўна і ўсяго толькі за 4 секунды да канца сустрэчы Усц’янцаў зраўнівае лік. Пераводзячы гульню ў серыю пенальці, якая і вызначыць, хто павядзе ў процістаянні. І той жа Усц’янцаў, якому было мала дублю ў гульнявы час, прыносіць камандзе вікторыю, забіваючы рашаючы ўдар у браму гаспадароў. У аршанцаў не забіў свій удар Клачко, прабіў у штангу.
Такім чынам, “Фортэ” вядзе 1:0 і прымае “Вітэн” у другім матчы серыі ў сябе ў Магілёве. Паядынак адбудзецца 7-га траўня. Серыя да 2-х перамог.