Працягваецца чэмпіянат Беларусіпа міні-футболе. Аршанскі “Вітэн” дабраўся да 1/4 фіналу, дзе гуляе серыю да 2-х перамог з магілёўскім “Фортэ”. У першым матчы аршанцы прайгралі на сваёй пляцоўцы, і таму больш не маюць права на паразу. Другі матч серыі пройдзе ў Магілёве ў спартовым компексе-цёзцы аршанскага, таксама “Алімпійцы”, на вуліцы 30 год Перамогі, 1А.
Матч пройдзе 7-га траўня і пачнецца а 19:30.
Арганізоўваецца бясплатная паездка на матч у Магілёў, піша суполка Sport Way – партнёраў МФК “Вітэн”. У паведамленнях суполкі – ўсе падрабязнасці паездкі.