5-га траўня “Орша” праводзіла матч 5-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд Першай лігі. Матч у Менску скончыўся для аршанцаў няўдала. Падапечныя Вячаслава Акшаева так і не змаглі ажыццявіць ціск на гаспадароў поля, а самі вызначыліся памылкамі і слабой гульнёй у абароне. У выніку “Энергетык-БДУ” перамог аршанцаў 4:0, а ўсе галы ў менчукоў правёў Усевалад Садоўскі.
Сіня-белыя церпяць адчувальную паразу, прапускаюць “Энергетык” наперад, а самі апускаюцца на 3-ці радок табліцы. Склад “Оршы” ў матчы: Гудзенка, Юрасаў (Шчуканцоў, 46), Казакоў (Казарын, 68), Быкаў, Знак (к), Смунёў (Кітаёў, 64), Кабачэўскі, Хіжняк, Казлоў (Іваноў, 76), Калінін, Барадзін.