У спартовым комплексе "Лакаматыў" адбыўся першы паўфінальны матч Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Аршанскі "Сяргееў В" прымаў на сваёй пляцоўцы віцебскі "Фонд". У першай чвэрці назіралася ўпартая барацьба (25:21), дзе стала зразумела, што ў гэты вечар важная любая дробязь. Гэта і не дзіўна, бо абодва супернікі расцэньваюцца вельмі высока, не йначай як прэтэндэнты на выніковую перамогу. Да паловы матчу "транспартнікі" павялічылі разрыў, да пачатку трэцяй чвэрці іх перавага складала +13. У трэцяй чвэрці да гэтага чортавага тузіна дадаліся яшчэ чатыры балы, таму нават пройгрыш заключнай дзесяціхвілінкі не падвёў "аранжава- чорных". Перамога 78:67. Самым выніковым у аршанскай камандзе стаў Яўген Дамброўскі, які набраў 23 балы і зрабіў 13 падбораў.
Цяпер серыя да 2-х перамог пераязджае ў Віцебск, і, калі "транспартнікі" выйграюць бліжэйшы матч, іх чакае фінальнае супрацьстаянне.