Каманда з Мікашэвічаў яшчэ нядаўна гуляла ў Найвышэйшай лізе Беларусі, адкуль затым вылецела. У мінулым сезоне аршанцы двойчы прымусілі супернікаў капітуляваць – 2:0 дома і 1:0 у гасцях. Усяго паміж сабой клубы правялі 5 матчаў, у якіх у «Оршы» дзве вікторыі і тры ў «Граніта».
Перад асабістым матчам «Орша» займае 3-ці радок табліцы, маючы 9 пунктаў. «Граніт» ідзе на 9-м радку з 6 баламі.
Матч «Орша» — «Граніт» адбудзецца сёння, 12-га траўня, і пачнецца а 17:00. Месца матчу традыцыйнае – Гарадскі стадыён.