Шосты тур чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе «Орша» праводзіла дома ў матчы з мікашэвіцкім «Гранітам». У першым тайме аршанцы дазволілі гасцям узяць ініцыятыву ў свае рукі і забіць два мячы на 12-й і 16-й хвілінах. Пасля гэтага адыгрывацца было ўжо складана. У другім тайме сіня-белыя сталі дзейнічаць больш актыўна, стваралі моманты, аднак гэтага было недастаткова. Галоў не было. Затое забілі госці, на 82-й хвіліне «Граніт» зрабіў лік разгромным. «Орша» саступае 0:3 і апускаецца на 7-мы радок табліцы. На першым месцы сталічны «Энергетык», у якога 14 пунктаў, у аршанцаў 9.
«Орша»: Камінскі, Казакоў, Быкаў (Малафееў, 74), Сяргей Міх. Русак (Іваноў, 64), Знак, Смунёў, Кабачэўскі (Лебедзеў, 64), Шчуканцоў, Хіжняк, Калінін, Барадзін.