«Энергетыкі» адправяцца на гасцявы матч з гомельскім ВРЗ. Першая сустрэча серыі да 2-х перамог пройдзе ў Гомелі на пляцоўцы суперніка. Гульню прыме спартовы комплекс «Лакаматыў» па вуліцы Хмяльніцкага, 29. Пачатак а 17:00.
Гулец «Вітэна» Раман Кардоба забіў у гэтым плэй-оф ужо 4 мячы і разам з Уладзімірам Жыгалкам з «Лідсельмашу» і Яўгенам Клачко з ВРЗ узначальвае табліцу бамбардзіраў вырашальнай стадыі.
Раней ВРЗ і «Вітэн» ужо сустракаліся ў плэй-оф, прычым двойчы, але ўпершыню гэта здарыцца на паўфінальнай стадыі, раней было толькі ў 1/4. У чвэрцьфінале сезону 2014/15 аршанцы двойчы перамаглі гомельскі тады яшчэ «Ветразь» 5:2 і 3:0. А вось на наступны сезон, калі клубы сустрэліся ў плэй-оф чэмпіянату на той самай стадыі, перамаглі ўжо гамельчукі 5:1 і 2:1.