Турнір «Бабруйская крэпасць» адбудзецца з 18 па 20 траўня на «Бабруйск-Арэне». Усе 8 запрошаных на турнір каманд прадстаўляюць дзіцяча-юнацкія хакейныя школы, складзены калектывы з хакеістаў, народжаных у 2007 годзе. Гэта Бабруйск, Орша, Баранавічы, «Дынама» з Менску, СДзЮШАР-Менск, «Луч» (Клінцы, Бранская вобласць, РФ), «Піраньі» (Менск) і каманда Івацэвічаў.
18-га траўня Орша ў 13:30 сустрэнецца з Івацэвічамі, а ў 18:00 са СдзЮШАР-Менск. У 12:30 на наступны дзень будзе сустрэча з «Піраньямі».Увечары 19-га траўня адбудуцца гульні плэй-оф, а ўжо ў матчах 20 траўня будуць размеркаваныя ўсе месцы.