Працягваецца чэмпіянат Беларусі па міні-футболе. «Вітэн» з Оршы адправіўся ў Гомель на першы паўфінальны матч серыі з мясцовым ВРЗ. На жаль, энергетыкам там чакала параза. На 4-й хвіліне Лямешка з перадачы Чарнейкі адкрыў лік, а неўзабаве і сам Чарнейка лік падвоіў. На 8-й хвіліне Сілівончык нанёс выніковы ўдар па браме гомельцаў, але на 14-й лепшы бамбардзір плэй-оф Яўген Клачко з ВРЗ выйшаў на чыстае першае месца ў бамбардзірскім спісе. А за тры хвіліны да канца сустрэчы ён жа ўсталяваў канчатковы лік – 4:1 на карысць ВРЗ.
Гомельская каманда наперадзе ў серыі 1:0. Другі матч серыі адбудзецца 18-га траўня ў Оршы.