Чэмпіянат Беларусі па міні-футболе дайшоў да стадыі 1/2 фіналу, серыі ідуць да дзвюх перамог. Першы паядынак паўфіналу з гомельскім ВРЗ стаўся няўдалым для аршанскага клуба. "Вітэн" прайграў 1:4. Цяпер саступаць ніяк нельга, бо ў "Вітэна" мэта толькі адна - залатыя медалі першынства. Сёння, 18-га траўня ў аршанскім спартовым комплексе "Алімпіец" адбудзецца другая гульня пары. Пачатак а 19:00.
У другой паўфінальнай пары, нагадаем, супернічаюць менская "Сталіца" і "Лідсельмаш". Пакуль наперадзе ў серыі лідская каманда 1:0. Сёння супернікі сустрэнуцца ў Менску.