Жыткавіцкі ЮАС - адна з найбольш перспектыўных каманд 1-й лігі цяпер. Яшчэ зусім нядаўна жоўта-чорныя безнайдзейна замыкалі табліцу 2-й лігі, а ў Кубку былі бязлітасна разгромлены "Оршай" 7:0. Гэта якраз быў адзіны афіцыйны матч паміж клубамі. Але цяпер жыткавіцкі калектыў, у якім ёсць месца і для мясцовых футбалістаў, можа пашумець у 1-й лізе. Каманда актыўная ў сацыяльных сетках, на сваім стадыёне рэгулярна праводзіць розыгрышы, робіць крэатыўныя афішы на свае матчы, спрабуючы паўнавартасна ажывіць футбол у Жыткавічах, якія доўга адсутнічалі на мапе рэспубліканскіх чэмпіянатаў.
Дарэчы, варта адзначыць, што сёлета ў 1-й лізе шмат каманд з Палесся. Гэта і светлагорскі "Хімік", і гомельскі "Лакаматыў", і пінская "Хваля", і мазырская "Славія", і мікашэвіцкі "Граніт". Гэтую кампанію цяпер дапаўняе і ЮАС.
"Орша" зараз ідзе 7-й, набраўшы 9 пунктаў у 6 матчах. У ЮАС 6 пунктаў у 5 матчах і 11-я пазіцыя.
Матч ЮАС — "Орша" пройдзе 20-га траўня на жыткавіцкім стадыёне "Цэнтральны" і пачнецца а 17-й гадзіне.