Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў красавіку 2018 года склала 921 рубель. Тэмп росту да адпаведнага перыяду 2017 года склаў 112,7%. У сакавіку бягучага года сярэдняя заработная плата складала 926,8 рубля, паведамляе БелТА, спасылаючыся на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Рэйтынг рэгіёнаў Беларусі выглядае так:
сярэдняя зарплата работнікаў Менска -1 275,3 руб.
Менская вобласць - 922 руб.
Гомельская вобласць - 836,1 руб.
Берасцейская вобласць - 794 руб.
Гарадзенская вобласць - 794,6 руб.
Віцебская вобласць - 782,8 руб.
Магілёўская вобласць - 775,7 руб.
У якіх галінах атрымлівалі больш за ўсё?
інфармацыя і сувязь - 2 647,7 руб.
паветраны транспарт - 2 465,7 руб.
вытворчасць хімічных прадуктаў - 1 676,1 руб.
вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі - 1 675,3 руб.
горназдабыўная прамысловасць - 1 598 руб.
фінансавая і страхавая дзейнасць - 1 596,5 руб.
прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць - 1 214,3 руб.
А ў якіх менш за ўсё?
сельская гаспадарка - 668,8 руб.
раслінаводстве і жывёлагадоўля - 629,9 руб.
рыбалоўства і рыбаводства - 618,3 руб.
вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра - 661,6 руб.
паслуг па часовым пражыванні і харчаванні - 644,9 руб.
работнікам па догляду ў спецыялізаваных установах і ў сферы сацыяльных паслуг - 536,9 руб.
творчай дзейнасці і забаў - 580,6 руб.
работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры - 521,8 руб.
цырульняў і салонаў прыгажосці - 474,8 руб.
Якая праца патрабуецца ў Оршы, чытайце ў спецыяльным раздзеле нашага сайта.