У першым матчы за 3-е месца чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі «Вітэн» сустракаўся з другім няўдачнікам паўфіналаў менскай «Сталіцай». Матч у Менску стаў цяжкім выпрабаваннем для «энергетыкаў», аршанцы прайгралі 3:6. Галы ў клуба з Оршы забівалі Д.Клачко, Лебедзь і Кардоба.
Такім чынам, лік у серыі стаў 1-0 на карысць «Сталіцы». Барацьба за бронзавыя медалі вядзецца ў серыі да 2-х перамог. У фінале, нагадаем, згуляюць «Лідсельмаш» і ВРЗ.