Нагадаем, што раней было прынята рашэнне стварыць у Оршы хакейны клуб. Ён будзе насіць назву «Лакаматыў», такую ж назву атрымае і хакейная школа, якой стане ДзЮСШ. На аршанскую лядовую арэну прыехаў знакаміты хакеіст зборнай Беларусі і клубаў НХЛ Міхаіл Грабоўскі, каб правесці з юнымі хакеістамі майстар-клас. Мерапрыемства арганізавалі Федэрацыя хакею Беларусі і праект «Игры навырост», які выходзіць у эфір на тэлеканале «Беларусь 5». Майстар-клас ішоў паўтары гадзіны, за гэты час Міхаіл не толькі папрацаваў з хакеістамі, але і паразмаўляў з іх трэнерамі.
Фота ФХРБ