18:00

+15

4 м/с

990 гПа

21:00

+12

3 м/с

990 гПа

00:00

+10

4 м/с

990 гПа

03:00

+10

4 м/с

989 гПа

06:00

+10

3 м/с

989 гПа

Орша, Спорт

Трэцяя каманда вобласці

29.05.2018 09:26

2256 праглядаў, 0 каментароў

«Орша» праваліла канец матчу з «Нафтанам» і прайграла.

Футбольны клуб «Орша» працягвае трэсці ад няўдач. У прынцыпова важным матчы, які аматары футбола нярэдка называюць словам «дэрбі», бо сустракаюцца каманды з аднаго рэгіёну, аршанцы прымалі наваполацкі «Нафтан». Раней каманды ў афіцыйных матчах не сустракаліся. Пераможца нефармальна мог лічыцца другім клубам Віцебскай вобласці пасля «Віцебска», які выступае ў Найвышэйшай лізе.

Сіня-белыя рыхтаваліся да матчу з «Нафтанам» пасля нечаканай паразы ў Жыткавічах, якая стала для каманды трэцяй запар. У першым тайме галоў не было, а на 57-й Кабачэўскі забіў доўгачаканы мяч у браму навапалачан. Але да канца матчу аршанцы не датрымаліся. За 14 хвілін да канца пачаўся адрэзак паядынку, за які ў браму «Оршы» заляцелі ажно тры мячы. Спачатку Азам Раджабаў забіў былому клубу, затым вызначыўся Уладзімір Карп, а падвёў рысу Георгій Чытанава. Тры прапушчаныя мячы за восем хвілін, у выніку ўпушчана не толькі перамога, але і нічыя. Пройгрыш «Нафтану» 1:3, і «Орша» апускаецца на 11 радок турнірнай табліцы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Трэцяя каманда вобласці

«Орша» праваліла канец матчу з «Нафтанам» і прайграла.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение