У другім матчы серыі за 3-е месца аршанцы прымалі «Сталіцу» на сваёй пляцоўцы. Першы паядынак быў прайграны ў Менску 3:6, таму шляхоў да адступлення ў «чырвона-чорных» болей не было. У спартовым комплексе «Алімпіец» сабралася 360 чалавек, якія прагнулі перамогі каманды і захавання шанцаў на бронзу.
На 6-й хвіліне М.Грыцына адкрыў лік, а на 18-й ён жа падвоіў яго. 0:2 пасля першага тайму, і «Вітэну» трэба было неадкладна акумуляваць усе сілы. На 26-й хвіліне Вяршынін адыграў адзін мяч, але М.Грыцына стаў сапраўдным героем матчу. На 27-й хвіліне ён робіць лік 3:1 на карысць «Сталіцы». На 38-й хвіліне Чарніенка забіў мяч за «Вітэн», але большага аршанцы паказаць не змаглі. Параза 2:3, пройгрыш у серыі 0-2, і бронза ў трэці раз за апошнія пяць чэмпіянатаў дастаецца «Сталіцы».