Праграма называецца «Игры на вырост», у ёй аўтар распавядае пра візіт знакамітага хакеіста Міхаіла Грабоўскага ў Оршу на трэніроўку мясцовых дзіцячых каманд. Многія аршанскія юныя хакеісты актыўна ездзяць па трэніровачных летніках у Рызе, Маскве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадоў. Развіццё паступова ідзе, але дарослых хакеістаў у Оршы пакуль няма, таму ў першы сезон у Экстралізе 2 за аршанскі «Лакаматыў» будуць выступаць пераважна хакеісты менскага «Юніёра». А галоўным трэнерам «Лакаматыва» стане былы нападнік зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Расолька, які ўжо мае досвед трэнерскай працы ў прафесійных клубах. Фігуруе ў праграме і намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Алег Смірноўскі, які распавядае пра патранат Беларускай чыгункі і выказвае ад гарадскіх уладаў падтрымку развіццю хакею ў Оршы.
Натуральна, прыезд Міхаіла Грабоўскага ў Оршу, пра які наш сайт пісаў раней, выклікаў вялікі ажыятаж сярод юных хакеістаў. Многія прасілі аўтограф у знакамітасці і вучыліся ў яго майстэрству. Магчыма, што Міхаіл будзе прыязджаць на майстар-класы ў наш горад і далей. Асаблівай увагай у праграме «Беларусь 5» надзелены бацькі юных хакеістаў. Яны распавядаюць пра трэніроўкі, пра трэніровачныя «кэмпы», пра жаданне сваіх дзяцей гуляць у хакеі і мараць, што ў будучыні многія з іх дзяцей будуць прадстаўляць зборную Беларусі.