Зборная Беларусі заваявала 10 медалёў на чэмпіянаце Еўропы па самба, прычым адзіную залатую ўзганароду здабыў для краіны ў вагавой катэгорыі 68 кг Уладзіслаў Саяпін з Оршы. У вырашальным двубоі ў грэчаскіх Афінах ён аказаўся мацнейшым за Міндыю Лілеяшвілі з Грузіі. Выхаванец трэнераў Ігара і Ірыны Камаровай стаў чэмпіёнам Еўропы ўпершыню. Віншуем земляка з перамогай!
Фота eurosambo.com