У паўфінале супернікам аршанскага «Сяргеева В» быў віцебскі «Фонд». Лік у серыі быў нічыйным 1-1, таму матч у Оршы вырашаў лёс процістаяння. «Транспартнікі» вялі ў ліку ўвесь матч, але адлегласць паміж камандамі не дазваляла расслабіцца. У трэцяй чвэрці матчу «аранжава-чорныя» прадпрынялі рашучы рывок, у выніку перамога 86:70 (20:15; 18:15; 24:17; 24:23). Серыя «ўзятая» з лікам 2-1 і цяпер аршанцы ў другі раз у гісторыі пазмагаюцца за галоўны трафей Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Раней выйграць яшчэ не ўдавалася.
Тры зоркі матчу ў складзе "Сяргеева В": Зайцаў, Рудакоў, Дамброўскі.
У фінале супернікам «Сяргеева В» будзе віцебскі «БЛ Груп», які ў сезоне выйграў усе (!) матчы. Аршанцы заваююць трафей толькі калі стануць першай і адзінай камандай у сезоне, якая здолее перамагчы «БЛ Груп».