Летась матчы з лідзянамі атрымаліся для аршанцаў у цэлым паспяховымі. На сваім полі сіня-белыя перамаглі 3:1, а ў гасцях згулялі 0:0. А ў цэлым у гісторыі куды часцей перамагала «Ліда», у 14 матчах паміж клубамі яна выйграла палову сустрэч. 3 разы каманды разыходзіліся мірам, 2 разы перамагла «Орша». Агульны лік супрацьстаяння 14:27, перавага не на баку аршанцаў.
«Орша» прайграла 5 запар матчаў, і гэта пасля досыць паспяховага старту ў сезоне. Серыя паразаў апусціла каманду з 2-га месца ў табліцы на 11-е. Матч з «Лідай» закліканы даць заўзятарам надзею, што каманда можа спраўляцца з супернікамі. Тым больш «Ліда» не з`яўляецца нейкім грозным супернікам, яна займае толькі 6-е месца ў табліцы і не вызначаецца стабільнай гульнёй.
Матч «Орша» — «Ліда» пройдзе ў суботу, 9-га чэрвеня на Гарадскім стадыёне Оршы. Пачатак а 17:00.