Шклоўскі раён Лукашэнка наведаў 22 чэрвеня. Асноўная размова з мясцовымі чыноўнікамі была пра сельскую гаспадарку. За час свайго знаходжання ў суседнім раёне прэзідэнт зрабіў, прынамсі, дзве значныя заявы, якія былі растыражаваныя іншымі СМІ.
Так, Лукашэнка сказаў, што будзе зменена стаўленне да асуджаных чыноўнікаў. Калі не справіўся - няхай ідзе працаваць па спецыяльнасці - сказаў ён. Справа ў тым, што раней асуджаныя высокія чыноўнікі не даседжвалі да канца сваіх арыштаў, амніставаліся асабіста прэзідэнтам і займалі кіруючыя пасады ў іншых галінах. Лукашэнка так казаў гэтыя словы, быццам, гэта не ён раней амніставаў асуджаных чыноўнікаў, а чыноўнікі Шклоўскага раёна на сустрэчы з якімі ўсё гэта і было сказана.
Другая важна фраза якую сказаў прэзідэнт - небяспека паўтарэння ў Беларусі украінскага сцэнара. У рэпартажы тэлеканала АНТ гэтая фраза прагучала так: "Не вытрымаем гэтыя гады, правалімся, значыць, трэба будзе або ў склад нейкай дзяржавы ісці, або аб нас, проста, будуць выціраць ногі. А не дай Бог развяжуць яшчэ і вайну як ва Ўкраіне".
У канцы 1990-х гадоў Лукашэнка сам імкнуўся далучыць Беларусь да "нейкай" дзяржавы - Расіі. Але спачатку яго не задавальнялі ўмовы інтэграцыі, а пазней на месца старога Елтніца прыйшоў Пуцін, які пачаў сам дыктаваць умовы. Так інтэграцыя спынілася. На гэты раз фоаза пра далучэнне да "нейкая дзяржавы" прагучала як пагроза. А ў кантэксце наступнай фразы "развяжуць вайну як ва Ўкраіне" становіцца зразумела якую краіну пэзідэнт мае на ўвазе.
На відэа фразу можна пачуц на 7 хвіліне 37 сякундзе.