У суседнім раёне яшчэ аднаго чыноўніка судзяць за карупцыю - паведамляе партал tut.by. Афіцыйна яго абвінавачваюць у тым, што з прадпрыемства ён звез больш за 30 кілаграмаў мясцной прадукцыі. Яна была ацэнена ў 270 рублёў. Канешне, абвінавачанне лічыць, што Аляксандар Карнееўскраў гэтыя 8 кілаграмаў свініны, 8 кілаграмаў кіўбасак і 15 кілаграмаў косных каўбасаў, рулетаў і г.д...
З усёй гэтай прадукцыяй дырэктара спынілі супрацоўнікі ДАІ. Іх вока зачапілася за ўсё гэтае мяса і інспектары папрасілі праехаць з імі у РАУС. Па сведчаннях аднаго з інспектараў тады Карнееў і прапанаваў яму хабар у памеры 637 рублёў (прапаноўваў ён хабар валютай). Абодва абвінавачанні дырэктар "Зары" адмаўляе. Па яго словах, хабар ён не прапаноўваў, нават, не меў з сабой такіх грошай. А мясную прадукцыю браў для сябра, які павінен быў пасля выходных разлічыцца за ўсё.
Падчас следства, а яно вялося больш за паўгады, Карнееў таксама заключыў фіктыўныя дамовы на выкананне некаторых работаў на суму 30.000 рублёў. Работа - па версіі следства - была не выканана, а грошы дырэктар з касы за яе ўзяў.
Відавочна, што суд будзе не хуткім. На маёмасць дырэктара накледзены арышт.