18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Вярнулі дзяржаве авіярамонтны завод

11.07.2018 21:14

3831 прагляд, 9 каментароў

Авіярамонтны завод у Балбасаве афіцыйна забраны ва ўкраінскай “Мотор Січ” і вернуты ва ўласнасць дзяржавы. Пра гэта выказаўся Лукашэнка.

11-га ліпеня Аршанскі авіярамонтны завод наведаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У Балбасаве ён запатрабаваў вярнуць завод да стабільнай працы і заявіў, што цяпер ён зноў дзяржаўнае прадпрыемства.

«Уласніка ўжо тут няма (гаворка аб акцыянерах ПАО «Мотор Січ» (Украіна) і беларускага ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый»). Уласнікі - вы (дзяржаўныя арганізацыі). Усе ўласнікі, якія тут былі, яны адмовіліся самі ад гэтага завода. Таму дзейнічайце. Гэта дзяржаўнае прадпрыемства ад сённяшняга дня», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнку далажылі, што падрыхтаваны працэс вяртання завода ва ўласнасць дзяржавы. Прэзідэнт выказаў шэраг нараканняў у адрас Міністэрства транспарту і камунікацый за тое, што яно раней самаўхілілася ад сітуацыі на гэтым прадпрыемстве.

«Тут працуюць мае людзі, твае людзі - беларусы працуюць, рускія - нашы грамадзяне Беларусі. Якая розніца, каму належаць гэтыя акцыі. Гэта наша задача, каб людзі тут атрымлівалі нармальную заработную плату», - сказаў ён, звяртаючыся да міністра Анатоль Сівак.

Прэзідэнт даручыў на працягу ліпеня вырашыць усе пытанні ў дачыненні да ведамаснай падпарадкаванасці прадпрыемства.

«Завод павінен працаваць, чаго б гэта ні каштавала. Заводу не толькі быць - гэты завод павінен мець перспектыву развіцця. І пакладзеце мне на стол архітэктурны праект і іншае з улікам таго, што тут робіць бізнэс для пашырэння аэрапорта і гэтак далей», - заявіў прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што падобнае прадпрыемства будзе запатрабавана на працягу многіх гадоў. «Верталётная вытворчасць і мадэрнізацыя, аднаўленне, рамонт верталётаў - у свеце іх мора - таму кавалак працы ў вас добры», - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што калі ёсць цяжкасці з пастаўкай неабходных камплектуючых з боку традыцыйных партнёраў, то неабходна шукаць новыя варыянты, дыверсіфікаваць партнёрскія сувязі, самастойна асвойваць выпуск тых ці іншых камплектуючых. «Не трэба хадзіць і думаць, што мы нічога не можам. Трэба займацца гэтай справай, калі ёсць рынак і верталёты для рамонту і мадэрнізацыі. За тысячу чалавек - тут добрая школа, ідэальныя ўмовы, каб працаваць», - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы не выключыў, што пэўная дапамога і падтрымка можа быць аказана прадпрыемству і з боку дзяржавы. «Чым-небудзь дапаможам на нейкі перыяд, але трэба разгортвацца тут», - сказаў ён.

У 2012 годзе па распараджэнні прэзідэнта Беларусі дзяржпакет акцый ААРЗ купілі ўкраінская кампанія «Мотор Січ», падкантрольная Вячаславу Багуслаеву (каля 60% акцый), і «Сістэмы інвестыцый і інавацый» Аляксандра Садовага (амаль 40%). Беларуская і ўкраінская кампаніі планавалі на працягу 2012-2016 гадоў інвеставаць у рэканструкцыю, мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў ААРЗ каля 12 млн даляраў, стварыць звыш 300 рабочых месцаў. Інвестары мелі намер укласці сур'ёзныя сродкі ў развіццё сацыяльнай сферы завода і гарадскога пасёлка Балбасава, дзе знаходзіцца завод. Але не ўсё намечанае ўдалося рэалізаваць (азначэнне БЕЛТА, а насамрэч фактычна нічога — заўвага Orsha.eu).

Крыніца, блізкая да аднаго з дзеючых акцыянераў, казаў, што завод моцна падкасіў «канфлікт [Расеі] з Украінай, у выніку чаго апынуліся цалкам заблакаваныя расейскія пастаўкі», піша tut.by. Раней «Мотор Січ» забяспечваў больш чым на 80% патрэба авіяпраму РФ у верталётных рухавіках. З прыцэлам на расейскі рынак украінская кампанія і выкупіла беларускі завод, адзначалі эксперты.

Пасля таго як пачаліся праблемы з РФ, ААРЗ стараўся максімальна пашыраць геаграфію замоваў, працуючы на рынак Уганды, Венесуэлы, Судана, Нігерыі, Емена. Паралельна шукаў, чым, акрамя верталётаў, можна падгрузіць магутнасці. Пра гэта ў інтэрв'ю ў 2016 годзе распавядаў Аляксандр Садовы. Але прыбытку на развіццё было недастаткова.

У другой палове 2017 года становішча на ААРЗ пагоршылася. З'явіліся размовы пра тое, што дзяржава можа зноў стаць асноўным акцыянерам завода. Варта сказаць, што ў кастрычніку 2014 года Аляксандр Лукашэнка быў не вельмі задаволены рэалізацыяй праекту і пагражаў вярнуць ААРЗ ва ўлонне дзяржавы ў выпадку чаго.

У гэтым годзе, па словах суразмоўцаў, гаворка ішла пра тое, што кантрольны пакет акцый ААРЗ пяройдзе спецэкспарцёру ўзбраенняў «Белспецзнештэхніка». Па словах іншай крыніцы, будзе замена «ўкраінскага акцыянера, які паўгода таму адхрысціўся ад завода, пакінулі ААРЗ і яго топ-менеджэры».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вярнулі дзяржаве авіярамонтны завод

Авіярамонтны завод у Балбасаве афіцыйна забраны ва ўкраінскай “Мотор Січ” і вернуты ва ўласнасць дзяржавы. Пра гэта выказаўся Лукашэнка.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение