Заключны матч першага кругу чэмпіянату Беларусі прайшоў для “Оршы” няўдала, мазырская “Славія” непадзельна валодала ініцыятывай. Калі ў першыя 15 хвілін “Орша” гуляла з супернікам на роўных, то затым перавага і клас “Славіі” сталі праяўляцца ўсё болей. На 29-й хвіліне Глеб Шаўчэнка вывеў “чырвона-чорных” наперад. Ужо ў наступнай атацы мазыране павялічылі адрыў пасля таго, як грубую памылку дапусціў брамнік “Оршы” Вячаслаў Камінскі, аддаўшы перадачу дакладна ў ногі суперніку. Скончылася ўсё тым, што Сямён Смунёў, атрымаўшы мяч, няўдала адпасаваў галкіперу, і снарад трапіў ад яго нагі ў сетку – 0:2. Вячаслаў Акшаеў неўзабаве замяніў Камінскага, і на поле выйшаў Яўген Гудзенка. У другім тайме досыць хутка аформіў дубль Глеб Шаўчэнка, ён правёў свае галы на 46-й і 53-й хвілінах.
Валянцін Юрасаў, якога выпусцілі на замену на 65-й, праз тры хвіліны адквітаў адзін мяч – 1:4. Замена Акшаева спрацавала, аднак вялікага эфекту гэта не дала, карэнным чынам паўплываць на гульню не змагло. На 72-й хвіліне Аляксандр Ануфрыеў забіў апошні ў гэтым матчы гол. “Славія” перамагае 5:1. “Орша” стала адной з усяго трох каманд, якім удалося забіць мазыранам за першы круг, яго “Славія” скончыла на першым месцы з яўнай прэтэнзіяй на вяртанне ў Вышэйшую лігу. “Орша” пакуль 9-я.