Футбольныя каманды «Орша» і «Віцебск» сустрэнуцца ў Кубку Беларусі на стадыі 1/16 фіналу, пераможца матчу пойдзе далей. Дата паядынку была вядомая за паўтара месяцы, але нечакана клубы прынялі рашэнне перанесці сустрэчу з 27 на 24 ліпеня. Такім чынам, матч адбудзецца ў аўторак, 24-га ліпеня на Гарадскім стадыёне Оршы. Пачатак а 17:30.
«Орша» і «Віцебск» даўно не сустракаліся ў афіцыйных матчах. Аршанцы гулялі толькі з другой камандай «Віцебска» ў Другой лізе і не мела з ёй ніякіх праблем. А вось з асноўнай камандай аршанцы рэгулярна сустракаюцца ў таварыскіх матчах і часцей за ўсё церпяць паразы. У кубкавай сустрэчы яўным фаварытам называецца «Віцебск», які да таго ж выйшаў на 2-е месца ў вышэйшай лізе, а «Орша» займае 9 радок табліцы ў Першай лізе.